25 лістапада, у чарговы беларускі чацвер, адбылося завочнае падарожжа па краіне пад назвай “Святыні Беларусі”. Правялі гэта падарожжа вучні 8 “Д” класа.

Беларуская зямля славіцца не толькі сваімі прыроднымі і культурнымі багаццямі. Ёсць у нашай краіне і свае святыні, пакланіцца якім штогод прыязджаюць тысячы паломнікаў з розных канцоў свету.

Вандроўка была цікавай. Васьмікласнікі даведаліся пра новыя для сябе мясціны, разгледзеўшы фотаздымкі цудоўных беларускіх святынь.